Зараз і ў Магілёве: у горадзе адкрыўся першы жорсткі дыскаўнтар «Грошык»
У Магiлёве 25 лiпеня на вул. Якубоўскага, 22 адкрыўся першы ў горадзе жорсткі дыскаўнтар «Грошык». Галоўная асаблівасць гэтай сеткі дыскаўнтараў — вельмі нізкія цэны на тавары за кошт мінімізацыі выдаткаў на лагістыку і персанал.
Магілёўскі «Грошык» адкрыўся побач з Электратэхнічным каледжам і будзе працаваць штодня з 9 раніцы да 22 вечара. Дыскаўнтар займае амаль 1000 «квадратаў», прычым пад выкладку тавару выдзелена вялікая частка прасторы.
У «Грошыку» будуць прадстаўлены ўсім знаёмыя аддзелы: мясны, рыбны, малочны, хлебабулачныя вырабы, гародніна і садавіна, гаспадарчыя і дзіцячыя тавары, а таксама ўсё, што трэба для хатніх жывёл. Месца на паліцах атрымліваюць толькі папулярныя прадукты. Затое і каштуюць прыкметна танней, чым у звычайных крамах.
Нагадаем, «Грошык» — малады беларускі рэтэйлер у фармаце жорсткіх дыскаўнтараў. «Грошыкi» ўжо працуюць у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Брэсце, Салігорску, Оршы, Слоніме, Полацку, Бабруйску.
Фармат падабаецца пакупнікам дзякуючы больш нізкім коштам, удаламу размяшчэнню ў горадзе і хуткаму абслугоўванню.