Падарункавы сертыфікат — цяпер у вашым смартфоне!

У дадатку «Мой Грошык» з’явілася новая зручная функцыя — дадаванне падарункавага сертыфіката. Больш не трэба насіць пластыкавую картку — усе даныя заўсёды пад рукой!
Навошта дадаваць сертыфікат у дадатак?
- • Бачыце намінал, рэшту і тэрмін дзеяння.
- • Не трэба насіць пластыкавы сертыфiкат.
- • Не губляеце сертыфікат — ён заўсёды з вамі.
- • Аплачвайце пакупкі сертыфiкатам праз дадатак «Мой Грошык».
Як дадаць сертыфікат?
- 1. Адкрыйце раздзел «Мае сертыфікаты».
- 2. Націсніце «Дадаць сертыфікат».
- 3. Адскануйце штрыхкод або ўвядзіце нумар сертыфіката ўручную.
- 4. Гатова! Сертыфікат адлюстроўваецца ў дадатку.
Як аплаціць пакупкі сертыфікатам?
- 1. Зайдзіце ў раздзел «Мае сертыфікаты».
- 2. Націсніце «Аплаціць сертыфікатам».
- 3. Пакажыце QR-код на касе.
Карыстайцеся сертыфікатам з дадаткам «Мой Грошык» — хутка, зручна, сучасна!