Эксклюзіўная прапанова для карыстальнікаў мабiльнага дадатку «МОЙ ГРОШЫК» — рабіце пакупкі яшчэ выгадней!
З 5 студзеня ў дыскаўнтарах «Грошык» эканоміць стала яшчэ прасцей. У мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК» з’явілася новая магчымасць — актывуйце купоны і набывайце папулярныя тавары па спецыяльных цэнах. Тлумачым, як гэта працуе.
Чаму гэта выгадна
Карта «Мой Грошык» ужо дазваляе набываць шэраг тавараў па зніжаных цэнах. Цяпер да гэтай магчымасці дадаюцца асабліва прывабныя цэны па купонах, якія можна актываваць у мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК».
- • Купоны дзейнічаюць абмежаваны перыяд часу — тэрмін заўсёды пазначаны непасрэдна на купоне ў дадатку.
- • Усе ўмовы выкарыстання купона ўказаны ў яго апісанні: тэрмін дзеяння, магчымасць аднаразовага або шматразовага выкарыстання да заканчэння тэрміну.
- • Пасля актывацыі купона зніжка прымяняецца аўтаматычна пры сканаванні карты «МОЙ ГРОШЫК» — фізічнай або віртуальнай. Галоўнае, каб карта была прывязана да вашага асабістага кабінета.
Просты прыклад
Калі вы штодня купляеце выпечку і яна трапіла ў спіс тавараў з купонам, вы зможаце набываць яе па спецыяльнай цане на працягу ўсяго перыяду дзеяння прапановы. Важна толькі загадзя актываваць купон у мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК».
Спісы тавараў і прапаноў пастаянна абнаўляюцца. Напрыклад, у наступны перыяд вы захочаце зэканоміць на ёгуртах. Калі яны з’явяцца сярод тавараў з купонамі, проста актывуйце новы купон — і зноў купляйце танней.
Дастаткова рэгулярна заходзіць у раздзел з купонамі ў мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК» і актываваць прапановы, якія вам падабаюцца.
Як пачаць карыстацца
Калі ў вас ужо ўсталяваны мабільны дадатак «МОЙ ГРОШЫК»:
- • адкрыйце дадатак і перайдзіце ў раздзел «Купоны і промакоды»;
- • знайдзіце купоны на патрэбныя вам тавары;
- • актывуйце купон, націснуўшы на адпаведную іконку;
- • падчас разліку на касе адкрыйце дадатак і націсніце на выяву карты — з’явіцца QR-код для касіра або для сканавання на касе самаабслугоўвання. Таксама вы можаце прад’явіць фізічную карту «Мой Грошык»;
- • атрымайце зніжку на тавар, для якога быў актываваны купон.
Калі ў вас яшчэ няма мабільнага дадатку «МОЙ ГРОШЫК»:
- • спампуйце дадатак у App Store, Google Play або AppGallery;
- • зарэгіструйцеся ў асабістым кабінеце, запоўніўшы персанальныя даныя і пацвердзіўшы згоду на іх апрацоўку;
- • віртуальная карта будзе выпушчана аўтаматычна;
- • каб актываваць купоны і атрымаць зніжку, выканайце дзеянні, апісаныя вышэй.

Актывуйце купоны на любімыя тавары ў мабiльным дадатку «МОЙ ГРОШЫК» і рабіце пакупкі ў дыскаўнтарах «Грошык» яшчэ выгадней!
Акцыя не сумуецца з іншымі відамі зніжак на тыя ж тавары.