iГРОШЫК: ГУЛЯЙ, ЭКАНОМ, ПЕРАМАГАЙ у мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК»!
«ГРОШЫК» умее здзіўляць! Цяпер ваш штодзённы шопінг ператвараецца ў сапраўдны драйв, а кожная купля становіцца падставай для гонару. Мы запусцілі iГРОШЫК — гульнявы раздзел у мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК», дзе вашы азарт і спрыт ператвараюцца ў рэальныя ўзнагароды!
Станьце стратэгам і пераможцам: гуляйце ў сваё задавальненне і забірайце заслужаныя прызы кожны дзень.
ЯК АТРЫМАЦЬ СВАЮ ЎЗНАГАРОДУ?
СПАЧАТКУ АБНАВIЦЕ МАБIЛЬНЫ ДАДАТАК «МОЙ ГРОШЫК»
У дадатку «МОЙ ГРОШЫК» вас чакае адзін з варыянтаў захапляльнай гульні. Знаходзьце на галоўным экране сторыз «Пачаць гуляць» і запускайце вашу персанальную гульню!
✔️ «ШЭЙКЕР» — моцна трымайце тэлефон!
Адчуйце азарт: запускайце гульню і проста патрэсіце тэлефон. Усяго 10 секунд — і ваш персанальны купон з сакавітымі
цэнамі на самыя папулярныя тавары ўжо ў дадатку!
✔️ «3 У РАД» — стратэгія поспеху!
Быць профі лёгка: збірайце аднолькавыя фрукты ў рад. У вас ёсць 30 секунд, каб набраць хаця б 2 ачкі і выйграць.
Ваша ўзнагарода — купон на любімы тавар па эксклюзіўнай цане.
✔️ «СЛАЙСЕР» — майстэрства валодання клінком!
Наразайце фрукты і гародніну. Галоўнае — пазбягайце цыбулі! Адзін дакладны раўнд — і сакрэтны тавар па
суперцане ваш!
Што важна ведаць чэмпіёну:
Каб ваша перамога была лёгкай і прыемнай, запомніце правілы гульні:
- 1. Адзін дзень — адна спроба. У гульню можна згуляць толькі 1 раз на дзень. Выкарыстоўвайце свой шанец як сапраўдны профі!
- 2. Узнагароды тут і зараз. Выйграны купон дзейнічае толькі ў дзень яго атрымання i на адзiн чэк: сёння перамог — сёння купіў!
- 3. Кожны дзень — новыя ўзнагароды!
- 4. Дзе шукаць прызы? Усе вашы выйгрышы імгненна адлюстроўваюцца ў раздзеле «Купоны і прамакоды».
- 5. Як прымяніць купон? Проста выкарыстоўвайце карту «МОЙ ГРОШЫК» пры пакупках у крамах «ГРОШЫК» — выйграны купон актывуецца аўтаматычна.
- 6. Інтрыга кожны дзень. «ГРОШЫК» не перастае здзіўляць: штодня вас чакаюць новыя тавары і новыя сюрпрызы.
Гэта не проста гульні — гэта ваш новы ўзровень драйву і гонару за па-сапраўднаму разумныя пакупкі.
ГУЛЯЙ. ЭКАНОМ. ПЕРАМАГАЙ.
Усе падрабязнасці і правілы — у мабільным дадатку «МОЙ ГРОШЫК».
