«Грошык» віншуе з Днём Незалежнасці!
Сетка крамаў «Грошык» віншуе пакупнікоў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўным дзяржаўным святам нашай краіны!
Мы добра памятаем, якімі намаганнямі дасягнуў беларускі народ сваёй дзяржаўнасці, праз якія выпрабаванні на трываласць прайшла наша краіна, каб сёння мы мелі магчымасць жыць у суверэннай і моцнай Беларусі!
Жадаем кожнай беларускай сям'і дабрабыту і квітнення, поспеху і шчасця, здароўя, узаемаразумення і кахання! І, вядома, берагчы і захоўваць нашу нязменную каштоўнасць – мірнае неба над любай краінай!
