Карта «Мой Грошык»

З 1 жніўня 2025 года ў сетцы дыскаўнтараў «Грошык» даступныя два фарматы карты «Мой Грошык»:

  • Фізічная карта — пластыкавая, набываецца на касе любога дыскаўнтара «Грошык» усяго за 99 капеек.
  • Віртуальная карта — выпускаецца бясплатна ў мабільным дадатку «Мой Грошык».

Незалежна ад фармата, карта «Мой Грошык» дазваляе атрымліваць зніжкі, удзельнічаць у акцыях і рэкламных гульнях, у тым ліку «Шчаслiвы кошык».

З картай «Мой Грошык» пакупкі робяцца яшчэ выгадней, а ўдзел у рэкламных гульнях — прасцей!

Як карыстацца картай?

Адскануйце карту (фізічную ці віртуальную) на касе ці касе самаабслугоўвання ў любы момант да аплаты за пакупку, каб:

  • • атрымаць зніжкі;
  • • актываваць акцыі;
  • • удзельнічаць у гульнях.

⚠️ Звярніце ўвагу: на працягу сутак у адной краме зніжкі прадстаўляюцца толькі за першыя тры пакупкі з картай.

Як зарэгістраваць карту?

Для ўдзелу ў гульнях карту неабходна прывязаць да асабістага кабінета:

  1. 1. Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце ва ўжо створаны асабісты кабінет на адным з сайтаў groshyk.byigra.groshyk.by, eplus.bye-account.byevroopt.by ці ў мабільным дадатку «Мой Грошык».
  2. 2. Дадайце карту: увядзіце ці адскануйце нумар пластыкавай карты або выпусціце віртуальную.
  3. 3. Запоўніце дадзеныя і пацвердзіце дазвол на апрацоўку персанальных дадзеных, паставіўшы галачку ў адпаведным полі.
Зарэгістраваць карту

У адным акаўнце можа быць толькі адна фізічная і/або адна віртуальная карта.

Важно ведаць:

  • • Карта неіменная і можа перадавацца іншым асобам. Адказнасць за выкарыстанне нясе ўладальнік карты.
  • • Страчаныя, сапсаваныя ці заблакаваныя карты не ўзнаўляюцца.
  • • Пры падазрэнні на злоўжыванні карта можа быць заблакавана.

З поўнымі правіламі праграмы лаяльнасці «Мой Грошык» можна азнаёміцца тут.